Віртуальная экскурсія ў Нясвіжскі замак-палац

11.03.2021
Нясвіжскі палац ці Нясвіж у Беларусі – адзін з самых вядомых помнікаў эпохі Сярэднявечча. Ён знаходзіцца ў старажытным горадзе Нясвіж каля Мінска. У рамках вывучэння творчасці Аляксея Дударава на ўроку адбылася віртуальная экскурсія ў Нясвіжскі замак-палац, які прыгадваецца ў гістарычных творах драматурга. Вучні атрымалі сапраўднае задавальненне ад віртуальнага знаёмства з культурным і гістарычным шэдэўрам.