Вытокі Радзімы маёй

04.03.2021
4 сакавіка бягучага года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №11 г.Магілёва” прайшла інтэлектуальная гульня "Вытокі Радзімы маёй» для навучэнцаў 6-х класаў у рамках мерапрыемстваў абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе». Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Радзімы, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай культуры.

Сустрэча з традыцыямі, звычаямі роднай зямлі абавязкова працягнецца і на ўроках, і ў жыцці, бо мы – беларусы, мы памятаем мінулае, мы шануем сучаснае і будзем ствараць будучае.

 

 

Міхалап Н.П.,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

сярэдняй школы №11 г. Магілёва