Літаратурнае знаёмства “На творчай арбіце М. Багдановіча”

18.11.2021
18 лістапада 2021 года ў школьнай бібліятэцы ў рамках папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы было праведзена мерапрыемства “На творчай арбіце М. Багдановіча” для 9 “Б” класа. Была падрыхтавана прэзентацыя “Дзіўная зорка беларускай паэзіі”, навучэнцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка Максіма Багдановіча.

Даведаліся, што свой паэтычны дар Багдановіч атрымаў у спадчыну ад сваёй прабабулі Рузі Осьмак. Літаратурныя веды, а таксама веды з гісторыі, этнаграфіі і фальклору беларускага народа атрымаў ад свайго бацькі – навукоўца Адама Багдановіча.

Вучнямі былі прачытаны вершы паэта, вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя Багдановічу.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “І зорка гарыць, і не вяне вянок...” , на якой была прадстаўлена літаратура Максіма Багдановіча. У канцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі ўзяць кнігі, якія спадабаліся.

 

 

 

Заг. бібліятэкі «Сярэдняй школы № 11 г. Магілёва»     Н. М. Сабіліна