Акцыя “Не маўчы па-беларуску”

21.02.2022
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшоў шэраг святочных мерапрыемстваў. Раніцай у фае школы адбылася, падчас якой вучні прапаноўвалі арыгінальныя паштоўкі са слоўнічкамі. Інфармацыйная прастора школы таксама адпавядала святу. Вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у мовазнаўчым мерапрыемстве “Знаўца роднай мовы”. На працягу дня ў школе працаваў “Адкрыты мікрафон”, у рамках работы якога школьнікі і настаўнікі з вялікім задавальненнем чыталі на памяць вершы на роднай мове.

У бібліятэцы была наладжана выстава твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў “Родная мова – крыніца натхнення пісьменнікаў”.

Самым цікавым і запамінальным стала мерапрыемства, арганізаванае і праведзенае ў выглядзе квэст-гульні. Вучні 6-х і 7-х класаў, падзяліўшыся на каманды, павінны былі выканаць шэраг заданняў, прайсці станцыі, адказаць на пытанні. З натхненнем і зацікаўленасцю навучэнцы дэманстравалі веды па мове, літаратуры, гісторыі Беларусі.

Аксана Валянцінаўна Двужыльная