Чытаем і размаўляем на роднай мове
24.09.2022Падчас Рэспубліканскага тыдня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа № 11 г.Магілёва” з 19.09 па 23.09 прайшла акцыя “Чытаем і размаўляем на роднай мове”. У акцыі прянялі ўдзел вучні 4-5 класаў, якія на працягу тыдня знаёміліся з кніжнай выставай “ Дзень добры, кніжка беларуская!”.
Юныя чытачы зачытвалі вершы і ўрыўкі з твораў беларускай літаратурнай спадчыны. Бібліятэкар правяла віктарыну “ Мова родная – мова модная”, дзякуючы якой вучні паспаборнічалі ў эрудыцыі і даведаліся шмат новага пра мілагучную, родную мову.
Загадчык бібліятэкі Кудзін Марына Анатольеўна