Конкурс-вандроўка “У свет нашых продкаў”

18.02.2021
18 лютага 2021 года з мэтай выхавання цікавасці да гісторыі роднага краю, да лёсу свайго народа і Радзімы быў праведзены паміж вучнямі 5 «А» класа конкурс-вандроўка “У свет нашых продкаў”, падчас якога ў гульнёвай форме дзеці знаёміліся з беларускай вуснай народнай творчасцю, традыцыямі і побытам нашых продкаў. Вучні весела вандравалі па станцыях, выконвалі розныя цікавыя заданні.

Сустрэча дала дзецям магчымасць праверыць свае  веды ў гэтай             вобласці, далучыцца  да нацыянальнай культуры і мовы. У гэты дзень вучні   атрымалі новыя эмоцыі і ўражанні.

 

Аляксандрва А.А., класны кіраўнік 5 «А» класа