“Усё мінецца, а праўда застанецца”. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава — прарока і апостала духу.Урок- панарама ў 11 класе.

14.01.2021
Васіль Быкаў. Гэта пароль сумлення і мужнасці, чулаці і рашучасці, гэта пароль нашай шматпакутнай Беларусі. Хаця мы сёння не жывём у “д’ябальскіх”, бесчалавечных абставінах, кшталту апісаных у “Сотнікаве”, — актуальнасць і каштоўнасць твора і духоўнага вопыту В. Быкава, засведчанага ў вобразах аповесці, ніколькі не зменшылася.

Кожны чалавек выпрабоўваецца пэўнымі, дробязнымі ці значнымі абставінамі, у якіх яму належыць зрабіць выбар. За яго гэтага не зробіць ніхто. І вось выбар ужо “дробязным” не з’яўляецца. Якімі б ні былі абставіны, але кожнаму чалавеку разам з жыццём даруецца і “святая раскоша” — застацца чалавекам.

поделиться в: