Віртуальная экскурсія ў Музей Якуба Коласа ў Мінску
25.03.2021Непадалёк ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім панадворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць утульны дом. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця жыў і працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны.
З 1959 года дом Коласа з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Віртуальная экскурсія ў музей Якуба Коласа паспрыяла бліжэйшаму знаёмству з дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам.