Зямля пад белымі крыламі
15.04.2021У выкананні юных артыстаў гучалі вершы і песні на беларускай мове, якія былі прасякнуты любоўю да роднага краю. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства дэманстравалі свае веды аб Радзіме ў намінацыях “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “У свеце народных традыцый”, “Крок у будучае”. Павучальным і захапляльным для вучняў было і мультымедыйнае падарожжа па Беларусі.
Дзеці пакідалі клас з гонарам за тое, што нарадзіліся і жывуць у краіне з самабытнай культурай і традыцыямі, багатай прыродай і слаўнай гісторыяй.
Міхалап Н.П.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы №11 г. Магілёва