Займальная вiктарына «Прыказкi, прымаўкi, загадкi»

08.04.2021
У рамках мерапрыемстваў абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» у 6 «Б» класе прайшла займальная вiктарына «Прыказкi, прымаўкi, загадкi». У ходзе мерапрыемства вучнi падарожнiчалi па станцыях «Прыказкi i прымаўкi», «Загадкi», «Прыкметы», «Казкi». На кожным прыпынку iх чакалi розныя заданнi. Трэба было адрознiць прымаўку ад прыказкi, адгадаць загадкi, назваць, якiя ведаюць прыкметы, пазнаць казку. Дзецям было прапанавана разгадаць загадкi на беларускай мове, пагуляць у перакладчыкаў, растлумачыць прыказкi.

Дзецi з задавальненнем прымалi ўдзел у гульнi, змаглі пашырыць свае веды па беларускай мове і літаратуры.

Фралова І.А., класны кіраўнік 6 «Б» класа

поделиться в: