Вытокі Радзімы маёй
04.03.20214 сакавіка бягучага года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №11 г.Магілёва” прайшла інтэлектуальная гульня "Вытокі Радзімы маёй» для навучэнцаў 6-х класаў у рамках мерапрыемстваў абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе».
Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Радзімы, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай культуры.
Сустрэча з традыцыямі, звычаямі роднай зямлі абавязкова працягнецца і на ўроках, і ў жыцці, бо мы – беларусы, мы памятаем мінулае, мы шануем сучаснае і будзем ствараць будучае.
Міхалап Н.П.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы №11 г. Магілёва