Сем цудаў Беларусі

07.02.2022
Падчас пазакласнага мерапрыемства “Сем цудаў Беларусі” вучні 10 класа здзейснілі завочнае падарожжа па самых знакамітых мясцінах Беларусі і пазнаёміліся з сямю славутасцямі нашай краіны – Белавежскай пушчай, крэпасцю ў Бабруйску, Брэсцкай крэпасцю, касцёлам у Будславе, Мірскім замкам, возерам Нараччу і Сафійскім саборам у Полацку.

Да завочнай экскурсіі вучні падрыхаваліся загадзя. Сем творчых груп прэзентавалі міні-праекты і электронныя буклеты.

Вучні даведаліся пра галоўныя славутасці і выдатныя мясціны Беларусі, азнаёміліся з цікавымі фактамі і лічбамі і  склалі ўласны маршрут падарожжа па гасціннай Беларусі.

Прохарава Алена Уладзіміраўна, класны кіраўнік 10 класа