Зямля пад белымі крыламі

08.02.2022
Цікава і займальна прайшло мерапрыемства “Зямля пад белымі крыламі” , прысвечанае беларускай мове , культуры і гісторыі Беларусі, праведзенае ў 5 “Б” класе. Будучыя настаўнікі, студэнткі ўніверсітэта А.Куляшова , паспрабавалі сябе ў ролі арганізатараў, вядучых і журы конкурснай праграмы, прапанаваўшы пяцікласнікам цікавыя пытанні, шарады, творчыя заданні.

Вучні, падзяліўшыся на каманды, з задавальненнем і  зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў конкурсах. Мерапрыемства спрыяла не толькі набыццю ведаў па мове і культуры нашай краіны, але  і  вучыла рабоце ў камандзе.