Выхаванне казкай
21.03.2022З мэтай фарміравання цікавасці і павагі да беларускай мовы і культуры ў 4 “Б” класе праведзена літаратурнае падарожжа “Выхаванне казкай”.
Вучні пазнаёміліся з вершам М.Пазнякова “Беларусь”, абмеркавалі беларускія казкі, адгадвалі загадкі, складвалі з частак прыказкі, выконвалі заданні “Кот у мяшку”, “Газаві адным словам”, “Наадварот”. У ходзе падарожжа працавалі са скорагаворкамі, пабылі ў ролі гідаў-перакладчыкаў, карэктараў. Мерапрыемства перарывалася хвілінкамі-весялінкамі.