Пазакласнае мерапрыемства “Займальная гадзіна беларускай мовы”
28.03.2022Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да роднага беларускага слова, навучыць правільна карыстацца беларускай мовай. У другім класе прайшло пазакласнае мерапрыемства “Займальная гадзіна беларускай мовы”. Дзеці пабывалі ў ролі перакладчыкаў, мовазнаўцаў, карэктараў, выконваючы заданні “Ведай роднае слова!”, “Таямнічае слова”. Збіраючы па частках прыказкі, дакрануліся да багатай народнай спадчыны беларусаў.
Малахава Н.А., настаўнік пачатковых класаў