Наша мова – беларуская!
31.03.202231 сакавіка 2022 года для выхаванцаў лагера «Юны патрыёт» была праведзена патрыятычная гадзіна “Наша мова – беларуская!” Мэтай мерапрыемтва было: выхоўваць пачуццё любові да зямлі бацькоў, роднай мовы , беларускага краю, фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны.
Мерапрыемства складалася з тураў: «Скарбонкі мудрасці»,«Перакладчыкі»,«Вялікая гульня». Цікавая форма мерапрыемства спадабалася усім яе ўдзельнікам. Прыемна было бачыць зацікаўленасць і спаборніцкі дух дзяцей, які не пакідаў іх з пачатку і да канца цікавай гульні.
Зайцава Т.Я.,
педагог-арганізатар