Праз казку мову родную пазнай

14.04.2022
14 красавіка ў рамках Тыдня пачатковых класаў для навучэнцаў 1 “А” класа была праведзена літаратурная гадзіна “Праз казку мову родную пазнай”. У ходзе мерапрыемства ў форме гульні ўдзельнікі пазнаёміліся з жанрамі і відамі беларускіх казак, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны «Адгадайка».

Прыгадваючы назвы беларускіх казак, дзеці разгадвалі крыжаванку, угадвалі казачных герояў і разгадвалі загадкі. Далей дзецям прапанавалі казачную віктарыну  «Знаўца казак», дзе ўспомнілі загадкі пра ўсё, што сустракаецца ў творах.

 

 

 Бібліятэкар Т.Я. Зайцава