Дзень беларускага пісьменства

05.09.2022
Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах-цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з'яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.

3 верасня з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання  і з нагоды святкавання Дня беларускага пісьменства піянеры нашай школы правялі акцыю "Да роднай мовы крок зрабі " сярод навучэнцаў і жыхароў мікразоны школы.

 

Педагог-арганізатар Грыбаедава Ірына Пятроўна

поделиться в: