Як ты дорага мне, мая родная мова!
23.09.2022З 19 па 23 верасня ў краіне прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Вучні сярэдняй школы №11 г.Магілёва далучыліся да святочных мерапрыемстваў.
Тэматычныя класныя гадзіны, віктарыны, гульні, конкурсы, флаер-фэсты – так на працягу тыдня вучні і настаўнікі адзначылі свята роднай мовы.
Напрыклад, класная гадзіна “Літаратура як люстэрка слова” ў 2 “А” класе была прысвечана народным і літаратурным казкам. Асобнай старонкай для вучняў сталі звесткі пра Янку Купалу і Якуба Коласа, 140-гадовы юбілей якіх адзначаюць у 2022 годзе. Таксама вучні 2 класаў сталі ўдзельнікамі флаер-фэсту “Мой родны кут, як ты мне мілы”. Вучні 6 “Б” класа правялі конкурс на лепшага знаўцу роднай мовы. Конкурс-вандроўка “У свет нашых продкаў” сабрала вучняў 7 класых. З выхаванцамі групы падоўжанага дня праведзена тэатралізаванае свята “Размаўляй па-беларуску”.