Як ты дорага мне, мая родная мова!

23.09.2022
У  рамках  Тыдня роднай мовы  «Як ты дорага мне, мая родная мова!»  у  4«А» класе  прайшла  гульня-падарожжа  «Фальклорная мазаіка».  Вучні класа замацавалі і паўтарылі веды аб беларускім фальклоры: прыказках, прымаўках, загадках. Падчас гульні-падарожжа было 5 прыпынкаў: «Прыказкі і прымаўкі», «Загадкі», «Беларускія народныя казкі», «Лічылкі». «Рухальныя гульні». 

Дзеці  разгадвалі  загадкі,  узнаўлялі прыказкі і прымаўкі, гулялі ў беларускія гульні. У канцы пазнаёміліся з новымі лічылкамі. Дзеці пашырылі і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас. Гульня-падарожжа паспрыяла вучням ў спасціжэнні народнай спадчыны.

                       Класны кіраўнік 4«А» класа Лукашова Жанна Уладзіміраўна

поделиться в: