Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску
21.02.202321 лютага - не проста дата, гэта дзень, калі ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Актывісты «БРПА» і «БРСМ» нашай школы запрашалі ўсіх вучняў і настаўнікаў прыняць удзел у акцыі "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па - беларуску". Дзеці заклікалі ўсіх у гэты дзень размаўляць на роднай мове, каб яшчэ раз адчуць, наколькі яна багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная - наша беларуская мова.
Педагогі-арганізатары