Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2024Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №11 г. Магілёва ім. М.Ц.Раманава” святочны дзень 21 лютага 2024 года пачаўся са слоў класікаў беларускай літаратуры. Хлопцы і дзяўчаты чыталі радкі, прысвечаныя роднай мове. У гэты дзень іх чакалі цікавыя, гульні, віктарыны і спаборніцтвы, прысвечаныя нашай роднай мове. Напярэдадні свята ў бiблiятэцы школы падрыхтавана выстава літаратуры «На роднай мове», дзе чытачам прапануюць творы беларускiх пісьменнікаў.
Сапраўды, мы, беларусы, павінны ведаць сваю гісторыю, сваю культуру, сваю літаратуру, каб не сорамна было за сябе, за сваю Бацькаўшчыну! А вучыць ёсць што. Спадчына наша неабдымная. Не дайце загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове!