Восеньскі кірмаш

28.09.2024
28 верасня ў нашай школе адбылося свята – Восеньскі кірмаш. Гэта было свята ўраджаю і багацця, тут можна было пачаставацца гароднінай, хатнямі нарыхтоўкамі, кандытарская выпечкай, прысмакамі.

У кірмашы прынялі ўдзел вучні 1-4-х класаў, іх бацькі і настаўнікі. Хлопцы
і дзяўчынкі паспрабавалі сябе ў ролі ўмелых прадаўцоў – яны жартамі –
прымаўкамі, зазывалі гасцей: спявалі прыпеўкі, разгадвалі загадкі, гулялі ў
гульні, распавядалі восеньскія вершы.
Кожны клас пастараўся як мага ярчэй і арыгінальней аформіць сваё
“гандлёвае" месца. Восеньскі кірмаш прынёс шмат пазітыўных, яркіх,
незабыўных эмоцый ад праведзенага свята. Дзякуй усім!!!

поделиться в: