1 этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура

19.10.2024
19 кастрычніка 2024 года ў школе быў  праведзены 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Вучні 9 –11 класаў выконвалі комплесную работу з элементамі водгуку. На працягу чатырох гадзін удзельнікам алімпіяды  прапанавалася  выканаць арыгінальныя  заданні па асноўных раздзелах школьнай праграмы.

Асаблівую цікавасць дзевяцікласнікаў  выклікалі заданні  пра фразеалагізмы, да якіх трэба было падабраць часціны мовы, якія  суадносяцца з дадзенымі фразеалагізмамі . Дзесяцікласнікаў  зацікавіла заданне пра  назвы гарадоў, дзе адзначаўся Дзень беларускага пісьменства і фанетычную асаблівасць беларускай мовы ў дадзеных назвах.Адзінаццацікласнікі адзначылі арыгінальнасць задання пра беларускія назвы месяцаў, якія трэба было ўставіць у радкі верша народнага паэта  Беларусі, назваць імя аўтара і сам верш.

     Жадаем поспехаў, паважаныя ўдзельнікі алімпіяднага руху!

 

                                                  А.В.Двужыльная,

старшыня  вучэбна-метадычнага аб’яднання

 настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла 


 
поделиться в: