Семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

16.10.2024
15.10.2024 на базе школы адбыўся семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме: “Дыдактычнае канструяванне адукацыйнага працэсу па выкарыстанні элементаў сучасных педагагічных тэхналогій для фарміравання нацыянальнай свядомасці вучняў на  вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Мэтай мерапрыемства было ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па  выкарыстанні педагагічных тэхналогій  у  сучаснай адукацыйнай прасторы.

              

    У праграме семінара:

  • Выступленне з вопыту работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па выкарыстанні элементаў сучасных педагагічных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры для фарміравання нацыянальнай свядомасці вучняў.

Г.І. Заморына, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Магілёва імя М.Ц.Раманава”.

  • Сучасны ўрок: якім яго бачаць вучні і якім – настаўнікі? Аналіз сучаснага ўрока.

А.В. Двужыльная, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Магілёва імя М.Ц.Раманава”.

  • Урок беларускай мовы ў 8 класе па тэме ”Асаблівасці кіравання і дапасавання ў беларускай мове”. Самааналіз урока.

А.В. Двужыльная, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Магілёва імя М.Ц.Раманава”.

  • Экскурсія ў музей абароны горада Магілёва ў ліпені 1941 года.

Вучні 8-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Магілёва імя М.Ц.Раманава”.

  • “У дапамогу маладому настаўніку…”

Н.М. Брук, загадчык бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Магілёва імя М.Ц.Раманава”.

  • Псіхалагічнае практыкаванне з элементамі трэнінгу “Я – паспяховы педагог”.

А.А.Гоман, педагог-псіхолаг  ДУА “Сярэдняя школа №11

г. Магілёва імя М.Ц.Раманава”.

  • Актуальныя пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу пры выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова “, “Беларуская літаратура” ў 2024/2025 навучальным годзе. Падвядзенне вынікаў. Выпрацоўка рэкамендацый.

С.С.Маліноўская, метадыст установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” .

Паважаныя калегі, вялікі дзякуй за падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства на высокім метадычным узроўні!

Жадаю поспехаў у плённай працы!

 А.В. Двужыльная, старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла

  ДУА“Сярэдняя школа №11г. Магілёва імя М.Ц.Раманава”.

 

поделиться в: