Занятак-гульня «Наша Беларусь»

21.04.2023
У межах тыдня пачатковай школы у групе падоўжанага дня №3 быў праведзены занятак-гульня «Наша Беларусь». На занятку дзеці працягвалі знаёміцца з асноўнымі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь: гімнам, сцягам, гербам. Выхаванцы з вялікім задавальненнем разгадвалі крыжаванку, чыталі вершы на роднай мове, размалёўвалі жывёл-сімвалаў роднай краіны. Таксама на занятку яны адправіліся ў iнтэрактыўнае падарожжа па Белавежскай пушчы.

У канцы занятку дзеці выказалі свае жаданні: няхай на нашай зямлі заўсёды будзе мір, чыстае неба, зялёныя лясы і ласкавае сонца!

Выхавацель

Макаранка Ганна Аляксандраўна