Мова родная мая – мова модная мая

21.02.2023
21 лютага бібліятэка сярэдняй школы № 11 г.Магілёва падрыхтавала акцыю да Міжнароднага дня роднай мовы «Мова родная мая – мова модная мая». Вучням расказалі, што 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Звярнулі ўвагу дзяцей на тое, што дзе б яны ні чулі яе — ці то сучасную літаратурную, ці то змешаную «трасянку» або мясцовую дыялектную — трэба ведаць, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова.  Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

Наведвальнікі бібліятэкі таксама змаглі  пазнаёміцца з выставай кніг «Мова мілагучная мая!»

 

Загадчык бібліятэкі                          Кудзін М. А.

Бібліятэкар                                       Зайцава Т.Я.